У даўно мінулы час, калі людзі яшчэ карысталіся аперацыйнай сістэмаю Windows 98, жылі ў Маскоўскай зямлі паганцы, ці то язычнікі. Зваліся яны “Круг Языческой Традиции” (КЯТ), то і ў гістарычнай навуцы вядомыя пад назваю “старажытныя кяцічы”.
Фатаграфаваць яны ўжо ведалі як, і ў іхным народным летапісу захавалася фота ўсталявання Даждбожага слупа на лясной палянцы. Гэта значыць, было зроблена капішча. Там славяне ўшаноўвалі багоў, у светлую ноч Купалля дзяўчыны пускалі вянкі па невялікай рачулцы, якая цячэ побач.
Потым славяне сышлі, дзялкі прыйшлі. Высякаюць лес пад сядзібы-лецішчы, ставяць на рачных берагах загароды (“прыватная маёмасць злоснага сабакі”) – прагрэс дасягнуў і сюды.
Аднак яшчэ можна знайсці парэшткі мінулага. У ліпені 2014 на пошукі паляны кяцічаў была выпраўленая навуковая экспедыцыя, каб паглядзець, што там ды як сталася.
Рака


Сцежка ў лесе

Папараць-кветкі ўжо няма – прыходзьце наступным летам.

Салодкія маліны, аднак і крапіва пякучая.

Мост

Падаецца, шта там не чакаюць гасцей – засталася толькі металічная рама.
Паляна

Даждбогаў слуп.

Падобна, што быў спілены, але потым хтось яго падняў ды прытуліў да дрэва. Так, каб здалёк не надта кідаўся ў вочы нядобраму чалавеку.


|