Парк на поўначы Масквы – геаграфічныя дэталі вам наўрад цікавыя, але месца добрае.
Вавёркі, якія сілкаваліся ў рэстарацыі, і самотная вавёрачка – яны жывуць тут жа. Толькі рэстарацыі ўжо няма. Пасля таго, як вавёркі напісалі там на сцяне “Нет войне” (на сваёй роднай мове, вядома), нейкі крыважэр хуценька знішчыў той дамок.