Парк імя Льва Талстога побач з чыгуначнай станцыяй Хімкі
(прадмесце Масквы па дарозе на Цвер і Піцер).
Помнік Савецкаму Саюзу з пазначаными датамі жыцця (1922-1991),
якія, на жаль, не патрапілі на фота. Надпісы пралетарыі ўсіх краін,
яднайцеся на мовах саюзных рэспублік мастак рабіў, верагодна,
з нейкай старой паштоўкі, ды не надта пільна ўглядаўся ў літары –
некаторыя словы атрымаліся дужа далёкія ад арыгіналаў.
Чыгунка на Пецярбург, знакаміты хімкінскі мост.
Здымкі зробленыя каля 2010-га,
з тых часоў парк змяніўся –
савецкага гярба ўжо няма.