“Асноўны” грузавы паравоз у апошняе дзесяцігоддзе Расійскай імперыі,
у 1930-я выкарыстоўваўся ўжо збольшага як манеўровы.
І бронецягнікі цягалі ў асноўным “авечкі”.
І славуты “паравозік з Рамашкава” маляваны з яго.
Вагон з тармазной пляцоўкаю. “Тармазны кандуктар” – невялікі быў чын,
але ж пасада на чыгунцы. Па адмысловаму гудку паравоза такі кандуктар
пачынаў вярцець ручны вагонны тормаз – прафесія патрабавала фізічнай сілы. Уночы на пляцоўцы
апошняга вагона знаходзіўся кандуктар з ліхтаром.