Дом незвычайнай архітэктуры – у плане будынак нагадвае літару Т. Таксама інтэрнат, таксама заселены напалову.
Новалукомль яшчэ год пятнаццаць таму (а то і дзесяць) меў вялікі патэнцыял, працоўны ды інтэлектуальны. Дзве выдатныя школы з моцнымі настаўніцкімі калектывамі,
хіба не большасць выпускнікоў ішлі ў вузы яшчэ й за саветамі. Вытворчая база не толькі электрастанцыі (галоўнага прадпрыемства тут), але й завода ЭТОН... Новая, лепшая у раёне (а мо і ў некалькіх суседніх, да Лепеля ці нават да Полацка) лякарня з сучасным абсталяваннем... Усё было, апроч стратэгічнага плана развіцця ў кіраўнікоў дзяржавы. Ім больш да спадобы засвойваць мільёны на Дажынкі ды лядовыя палацы. У выніку колішні цудоўны горад, пярлінка Беларусі, фактычна не мае перспектывы.
Але пакуль яшчэ ёсць шлях да храма.
|