Царква святога Мікалая меншая за касцёл.
 


Але людзі ў яе ідуць відавочна часцей – большасць месцічаў лічаць сябе праваслаўнымі.
 

Плануецца будаўніцтва і мураванай царквы, аднак ужо даўно яно плануецца.

Дарэчы, горад цалкам рускамоўны. Па-беларуску тут толькі назвы вуліц на шыльдах. Калі чуеце “трасянку” – гэта не тутэйшыя, а госці-сваякі з навакольных вёсак ці з Чашнікаў. Новалукомль пачынаўся ў 1970-х як “усесаюзная камсамольская будоўля”, сюды ехалі людзі з розных краёў. Мо з тых часоў і вядзецца такі звычай, хаця абсалютная большасць насельніцтва – пашпартныя беларусы. За саветамі закон аб абавязковым вывучэнні “тытульнай” мовы ў школе выконваўся ў Новалукомлі няўхільна, але не надта дапамагло.

Хто праваслаўны, той перажагнаўся на царкву, ідзем далей да  лякарні.