“Гандлёвы цэнтр”, ва ўсходне-паўночным куце плошчы, – у заняпадзе. На першым паверсе працуюць збольшага прадуктовыя
крамы, а другі паверх напалову пусты, арандатараў няма. Калі вам трэба набыць штось з вопраткі, ідзіце ў суботу на рынак,
купіце танней.
За “цэнтрам” стаіць новалукомскі хмарачос. Адзіны ў гэтай частцы места будынак не савецкага часу, узведзены адносна нядаўна.
З паўночнага боку плошчы працягваецца зялёная “эспланада”, якая йдзе ад выканкама. Архітэктару, каторы гэта прыдумаў, вялікі рэспэкт.
|