Бела-чырвоныя трубы – Лукомская электрастанцыя. Больш за пяцьдзесят год таму яна дала жыццё Новалукомлю,
а цяпер яе будучыня сумнеўная (паліва з Расіі сёння ёсць, а заўтра ці будзе, і на якіх умовах), і лёс места таксама.
Гістарычны Лукомль (зараз сяло), калі хто не ведае, – у тым жа напрамку, за станцыю яшчэ кіламетра тры, па дарозе на
Чашнікі.
Тая ж дарога – і на Лепель, а праз яго на Полацк і на Мінск. У супрацьлеглы ад Лепеля бок прыедзеце ў Воршу, проста на
поўнач Ула, на паўночны ўсход праз Бешанковічы – Віцебск. Калі амаль адразу за станцыяй, не ўязджаючы ў Лукомль, павернеце
направа, то шлях на поўдзень – на Бобр і далей на Бабруйск, а па Мінск-Маскоўскай дарозе ад Бабра – Крупкі, Барысаў і зноў жа
Мінск, у іншы бок Талачын і зноў Ворша. Такім чынам, Лукомскі край – практычна цэнтр цывілізаванага свету.
|