На dzedzich.org ёсць і іншыя карысныя матэрыялы падобнага кшталту.
“Канспіратар” акрамя Дзедзіча размешчаны яшчэ на некалькіх сайтах, паўсюль у тым выглядзе, як быў выдадзены ў 2005-м.
Тут змест часткі 1 (“абарона носьбітаў інфармацыі...”) трошкі зменены, бо мэта гэтай публікацыі не бібліяграфічная, не “захаванне літаратурнага помніка”, а практычная: дапамагчы тым, каму парады “Канспіратара” могуць быць карысныя. Гэта не парушае правоў шаноўных невядомых аўтараў першапачатковага варыянту, бо ва ўступным слове яны самі далі дазвол выпраўляць і дадаваць тэкст.
Некаторыя парады 2005-га састарэлі маральна (напрыклад, зараз, у 2017-м, наўрад ці вы будзеце рабіць рэзервовыя копіі на CD, а хутчэй набудзеце пераносны USB-Hard). А парады дзе браць PGP і TrueCript састарэлі ўжо крытычна.
Тэкст “перакладзены” на сучасны афіцыйны (“наркамаўскі”) правапіс.
Выява на гэтай старонцы – з ornaments.shuma.by.
|