Рэспубліка і суседзі |
| |
| |
| |
| |
|
|
| |
| Дзе тут чый флаг, вы ведаеце й самі.
Вайшнорыя – новы сімвал супрацьстаяння захадам імперыі вярнуць былыя калоніі аблудных братоў у
родную гавань. |
| |
|
Імперыя |
| |
| |
| |
| |
|
|
| |
| |
|
|
Дзяржаўны флаг Расіі – ад Пятра Першага. У гэтых жа колерах большасць флагаў славянскіх дзяржаў,
бо яны былі хто пад туркам, хто пад немцам, і глядзелі тады на Расію як на “магутнага брата-вызваліцеля”.
Чорна-жоўта-белы сцяг вядомы як “імперскі”, бо цягам некаторага часу (між іншым, у 1863-м) быў дзяржаўным флагам Расійскай Імперыі.
Зараз ніколі не выкарыстоўваецца афіцыйна, гэта цяпер сцяг “правай апазіцыі” (скінхэдаў, праваслаўных манархістаў...).
“Георгіеўскі сцяг” не гістарычны. З'явіўся у 2014-м, як сімвал тых ідэй, якія ўвасабляе “георгіеўская лента”.
Карыстаюцца ім расійскія цітушкі – НОД (“нацыянальна-вызвольны рух”) і падобныя. Флаг заўважаны ў Расіі на паўафіцыйных мерапрыемствах: “збор гуманітарнай дапамогі для
Навароссіі” і г.д.
Што азначае сцяг самой “Навароссіі” – чырвоны з сінім крыжом – наўрад ці патрабуе тлумачэнняў.
РНЕ – “Рускае Нацыянальнае Адзінства”, калісьці былі рэальнай апазіцыяй, паважалі Гітлера. Зараз змянілі свастыку на праваслаўны крыж, ужо з гэтым
новым флагам аддзел добраахвотнікаў РНЕ ваяваў ва Украіне супраць Украіны.
Бела-чырвоны з простым сінім крыжом – альтэрнатыўны расійскі. Як быццам гістарычны, з часоў цара Аляксея Міхайлавіча. Быў між іншым у Кіеве на Майдане.
З гэтым сцягам, як і з дзяржаўным расійскім, могуць быць і сябры, ці хаця б людзі, з каторымі магчыма паразумецца.
З усімі іншымі прадстаўленымі тут імперскімі сцягамі – безумоўныя ворагі беларушчыны.
“Андрэеўскі” флаг – ВМФ Расіі. Калісьці былі з ім слаўныя перамогі (ў тым ліку з удзелам выхадцаў з Беларусі, канешне),
а з найноўшай гісторыі варта памятаць, што менавіта пад гэтым флагам здзейснены захоп караблёў Украіны ў Крыме,
у 2014-м. Пры тым, што Расія і Украіна тады не былі ў стане вайны, з юрыдычнага пункту гледжання гэта
не што іншае як пірацтва.
Сцяг СССР зараз таксама азначае толькі імкненне адрадзіць імперыю, у адной з яе іпастасяў.
|
|
|
Расійскія этна- і рэгіянальныя рухі |
| |
| |
| |
| |
|
|
| |
|
|
Усходняя Прусія ці то Балтыйская рэспубліка, Інгрыя (край вакол Пецярбурга, “мы Еўропа, а не Еўразія”,
з арыентацыяй на колішнюю ноўгарадзкую дэмакратыю), Карэлія, паморы (этнічная група па Беламу мору і Паўночнай Дзвіне,
з прэтензіяй на статус нацыянальнасці), мяране (старадаўняя “летописная меря” знайшла нашчадкаў). Другі рад – Сібір і Урал.
Усе яны ў той ці іншай ступені пераследуюцца расійскімі ўладамі як “экстрэмісты-сепаратысты”. Прынамсі ў выпадку
“мяран” гэта абсалютнае глупства, бо там не болей як мастацкі краязнаўчы праект “пошуку слядоў фіна-вугорскіх продкаў”. Але
яны на сваю бяду вымавілі словы “народ” і “мова”, і нават сцяг сабе зрабілі, то й патрапілі ў “падазроныя”.
|
|
|
Рэвалюцыянеры і змагары |
| |
| |
| |
| |
|
|
| |
| |
| |
| |
|
|
| |
|
|
Анархісты – “А” і “О” азначаюць Anarchia ды Order, Ordo, Ordnung. То значыць, “анархія – маці парадку”.
“Вясёлы Роджэр” – быццам бы колішні сцяг піратаў Карыбскага мора. Зараз можа выкарыстоўвацца тымі ж анархістамі
ды падобнымі радыкальнымі групоўкамі як сімвал гатоўнасці ісці за свае ідэі да канца, не здаючыся.
Чорна-зялёны сцяг – “зялёныя анархісты”, анархісты-эколагі. Такі ж чорна-чырвоны то анархісты-сіндыкалісты
(прафсаюзнікі), чорна-белы – анарха-пацыфісты, чорна-фіялетавы – анарха-феміністкі.
Сіні з “пацыфікам” – сцяг уласна пацыфістаў. Якія не хочуць служыць у войску, з духоўных меркаванняў.
Ці проста змагары за мір ва ўсім свеце. Выява зробленая не з малюнка, а са знойдзенай у сеціве фатаграфіі, –
такі сцяг рэальна існуе.
Сіні з літараю G і з цыркулем – сцяг масонаў. Таксама ж змагары за лепшае супраць горшага. Анімацыя зроблена
з фатаграфіі.
Сіні-чырвоны-чорны трыкалор – сцяг карбанарыяў, еўрапейскіх (збольшага італьянскіх)
рэвалюцыянераў-змоўшчыкаў першай паловы XIX стагоддзя. Сімвал змагання за вольную радзіму, супраць тыраніі.
З чырвонай і чорнай стрэламі – флаг расійскай Арміі Волі Народа, руху “за адказную ўладу”. Галоўная ідэя:
каб абраныя народам прадстаўнікі ўлады (прэзідэнт, дэпутаты) пры канцы тэрміна сваіх паўнамоцтваў неслі адказнасць
за вынікі сваёй дзейнасці. “Калі вашыя справы нанеслі шкоду Радзіме, дык тое, што вас не абяруць болей
у парламент, – гэта не адказнасць, на гэткіх умовах кожны махляр пагодзіцца пакіраваць, а адказнасць павінна
быць аж да крымінальнай”. Ідэя можа быць цікаваю не толькі для Расіі. Сучасныя расійскія махляры ўлады, канешне,
абвесцілі, што гэта “экстрэмізм”.
Чырвоны з сінім крыжом і белымі зоркамі – сцяг канфэдэратаў часу грамадзянскай вайны ў ЗША. Зараз можа
выкарыстоўвацца як сімвал “правых кансэрватараў”, барацьбітоў за правы і чысціню белай расы і падобных.
Чырвоны сцяг з “колам Пяруна” – славянска-паганскі (ці то язычніцкі, калі гэта гучыць лепш).
Стылізаваная пад ветразь літара P – сімвал Усясветнага Пірацкага Інтэрнацыяналу. Гэта пірацтва ў добрым
сэнсе, за вольны распаўсюд інфармацыі і культурных каштоўнасцяў, супраць таго паразітычнага ідыятызму, да якога
дайшлі г.зв. “аўтарскія правы”.
Зялёны сцяг з зялёнай зоркаю – рух за мову эсперанта. Рэвалюцыя ў зносінах паміж людзьмі розных народаў,
каб яны маглі кантактаваць наўпрост, а не праз перакладчыкаў. Рэвалюцыя тут у тым, што гэту мову можна хутка
і танна засвоіць да ўзроўня вольнай і паўнавартаснай размовы – ў некалькі разоў хутчэй, чым напрыклад англійскую.
Фіялетавы флаг з бабілонскай вежаю – стваральнікі і аматары “штучных”, наўмысна спраектаваных, моваў
увогуле. Розныя спосабы “пераадолець пракляцце людскога шматмоўя”.
|
|
|
І нарэшце два зусім самаробныя сцягі:
з сонейкам, за ўсё добрае супраць усяго кепскага...
|
|
|
і шэра-бура-малінавы – прапануецца для партыі анарха-пафігістаў.
|
|
|
Анімацыі не ўзятыя аднекуль, а зробленыя самастойна. То бок, на момант публікацыі гэтай старонкі (06.10.2017) менавіта
такіх нідзе болей няма.
Калі каму трэба – бярыце, карыстайцеся. Але, калі ласка, не ў праектах, маючых мэтаю фінансавы прыбытак, проста ці
ўскосна.
|