Гэтыя старонкі – прыватны праект, складзены досыць выпадкова.
Навошта яшчэ адна бібліятэка з таго, што ўжо ёсць у сеціве? Гэта мая ўласная кніжная палічка – тое, што мне падалося асабліва цікавым, самым-самым, і што раіў бы пачытаць ці паглядзець сябрам. Да таго ж у сеціве сёння нешта ёсць, заўтра ўжо няма, то каб не губляць, хай будзе й тут.
У тэкстах захаваны іхні правапіс – наркамаўскі ці тарашкевіцкі. Толькі Канспіратар перакладзены на наркамаўку. Калі вам больш зручна чытаць тарашкевіцаю, звяртайцеся да першакрыніцы.
Плануецца змясціць і тое-сёе з папяровых выданняў, але нямнога. Па аднаму-два апавяданні з кнігі, спадзяюся, не надта парушаць аўтарскія правы, а хутчэй спрацуюць як рэклама – зацікавяць чытача і тою кнігай і ўвогуле творчасцю таго аўтара.
“Галерэя” – выявы розных аўтараў з сеціва. Карціны, фота, малюнкі.
На старонцы “Фота” – мая ўласная творчасць. Тое, што прысланае для сайта, – з імёнамі аўтараў.
Анімаваныя сцягі таксама зробленыя самастойна, а не ўзятыя аднекуль.
Пытанні, прапановы, ці то прэтэнзіі – калі ласка, дасылайце на esper@ya.ru. Мяне завуць Валер Чарапанаў (на мове арыгіналу – Черепанов).
На галоўную старонку
|