Wara, panie, od szkody
 
Сцеражыся, спадар, ад шкоды,
не хадзі ты ўвечар да лесу.
Знойдзеш там хіба што нягоды,
там няма табе інтарэсу.

Не табе свецяць шэры вочы,
ніякіх тут ужо сумневаў.
Не шукай ты нічога ўночы.
Скончан час салаўіных спеваў.

Зараз восень, і дождж, і вецер.
Ты ня піў бы тае атруты,
не трапляўся б у тыя сеці,
то й ня зведаў гэткай пакуты.

Не табе свеціць ясна зорка.
То трывай, калі крыху горка.
 
 

 
 
Галоўная  >  Тэксты  >  Всоеньскі санет