БПС-Сбербанк ніякі не Б, а дачка расійскага Сбера. Калі вы асабіста далучыліся да санкцый Еўразвяза, варта мець гэта на ўвазе. Ну
прынамсі дае работу колькім беларусам, во нават у Новалукомлі. А як завуцца гэтыя экзатычныя дрэвы, то ведаюць толькі сапраўдныя батанікі.
Мы выйшлі на вуліцу Энэргетыкаў. На ёй, прыблізна ў сярэдзіне, месціцца ўлада. Раней то быў выканкам, а як яго зараз – не надта важна, сутнасць
не змянілася. Над уваходам бела-блакітны сцяг Новалукомля. Колеры абраныя таму, што места стаіць на возеры, а што сцяг падобны на значкі беларускіх гусараў
Расійскай Імперыі ды літоўскіх уланаў Напалеона, то выпадкова атрымалася.
Па гэтай невялічкай плошчы хадзіце абачліва, бо з будынку выканкама якраз сюды глядзіць жывая камера мясцовага канала телебачання Trianda
(праўда ці не, што яго заснавальнікамі былі тры Андрэя, але іншага тлумачэння назвы няма).
І тут вы ўжо заўважылі звон праваслаўнай царквы.
|