З усходу на плошчы стаіць помнік партызанскаму камандзіру Азміцелю. Ён не тутэйшы, але ў гэтых мясцінах загінуў.
За помнікам пачынаецца бульвар Азміцеля.
Першы помнік ставілі ў сярэдзіне 1970-х, з чырвонай цэглы, і адразу было абвешчана, што ён
часовы. Бо пад ім была закладзеная капсула з лістом ад тагачасных піянераў (гэта такія амаль камуністы, толькі пакуль яшчэ
вучацца ў школе) да піянераў 2000-га. Як ні дзіўна, у прызначаны час помнік сапраўды змяніўся. Аднак куды
падзелася тая капсула...
|