Азірнуўшыся з плошчы на поўдзень, пабачым выканкам. Калісьці, яшчэ за гістарычным матэрыялізмам, дарожка была
пасыпаная трушчанай чырвонай цэглаю, дык было строга-строга забаронена ездзіць тут на веласіпедах.
Бо сляды заставаліся. За гэтым раз-пораз нават сачылі спецыяльныя злосныя цёткі, і хто з мальцоў наважваўся пранесціся,
ды прытармазіць з паваротам, той быў герой. Цётка бяжыць-крычыць, але дзе ж яна дагоніць...
Ды тады, шчыра кажучы, і трава была зелянейшая. Зараз няма тае рамантыкі.
|