Славянскі гімн
Гэй, славяне, ў нашым сэрцы
Дзядоў нашых словы,
Пакуль яно ў грудзях б'ецца
За народ з любоўю.
Жыве, жыве дух славянскі,
Хай жыве вякамі.
Нам дарэмна з пекла грозіць
Д'ябал кайданамі.
Хай ўшчэнт разаб'юцца муры,
Мора разальецца,
Хай вакол усё валіць бура,
Зямля хай трасецца.
Родны край наш мы ніколі
У бядзе не кінем.
Здраднік сваёй бацькаўшчыны
Ў пекле хай загіне.
Імя перакладчыка невядомае.
| |