Фелікс Аксёнцаў
Дзе знайсці цябе? У горадзе змрок.
Я не пайду туды, ратуй мяне Бог.
У зруйнаванай хаце я чытаю ад цябе ліст.
На паперы словы, тваіх куль на двары віск.
Кажаш ты, прыйдзе час –
Адпачне кожны з нас.
Бойкі ды пагромы –
Не чакай замежных гасцей.
Голад і хваробы
Забіваюць нашых дзяцей.
Калі Імперыя знікне, як дым,
Дзе будзеш ты і з кім?
Чыю трымаеш ты зброю, мой брат?
Які натоўп твой урад?
Што будзе потым тут: карчма ці турма?
За падарунак твой падзякі няма.
Заліты крывёю барыкады ў маіх снах.
Скрыжаванні вуліц, вайны грамадзянскай жах.
Кажаш ты, прыйдзе час –
Адпачне кожны з нас.
Цягнікі на поўнач
Побач з цягнікамі на ўсход.
Рэйсы да курортаў,
Дзе агароджаю – дрот.
Калі Імперыя знікне, як дым,
Дзе будзеш ты і з кім?..
|