Лявон Вольскі

Палкоўнік Вольніч прыехаў на фронт разам з жонкай нястарых гадоў.
Палкоўнік Вольніч сабраў свой полк і сказаў ім: – Хадзем дамоў.
Мы вядзем барацьбу ўжо сотні гадоў, нас вучылі: жыццё – гэта бой.
Ды выведка даклала нядаўна – мы змагаліся самі з сабой.

Я бачыў генэралаў – яны п’юць і ядуць нашу смерць,
Іхнія дзеці вар’яцеюць таму, што ім няма чаго болей хацець.
А зямля пад іржой ляжыць, цэрквы ў дрыгве пагатоў.
Калі хочам мы, каб было куды вярнуцца, час нам вярнуцца дамоў.

Знік цягнік у вагні, і няма на што націскаць.
Знік цягнік у вагні і няма нам куды ўцякаць.
Мы былі гаспадарамі на сваёй зямлі да вайны,
Зямля ў руінах сканае бяз нас, давай вяртацца і збіраць камяні.

А паходні ўсё паляцца, вёрстка прывідаў хістка ідзе.
І тыя, што стралялі ў нашых бацькоў, маюць пляны на нашых дзяцей.
Нас нараджалі пад гукі маршаў каля турэмных муроў.
Ну годзе поўзаць на бруху, мы вярнуліся, братка, дамоў.

Знік цягнік у вагні, і няма на што націскаць.
Знік цягнік у вагні і няма нам куды ўцякаць.
Мы былі гаспадарамі на сваёй зямлі да вайны,
Зямля ў руінах сканае бяз нас, давай вяртацца і збіраць камяні.

 

 
 
 

Пераклад вядомай песні БГ. Афіцыйна, ад аўтара, тэкст нідзе не апублікаваны, у сеціве ёсць толькі гукавыя файлы – канцэртныя запісы. Пасля “паходні ўсё паляцца” гучыць нешта не надта ўцямнае. Большасць публікатараў тэкста проста ставіць у гэтым месцы тры кропкі – маўляў, не зразумелі й не будзем выдумляць. Нехта напісаў “вёска прывідаў хістка ідзе”, але цяжка ўявіць каб вёскі, хай сабе прывідаў, кудысь хадзілі. “Вёрстка”, калі яе разумець як збор ды пералік, усё ж дае нейкую асэнсаванасць.


 

youtu.be/AaB13BHe7lQ

 
 

 
Галоўная  >  Бібліятэка  >  Цягнік у вагні