|
|
Сяржук Сокалаў-Воюш |
|
www.rv-blr.com |
Гэй, ляці ў высі, малады саколе!
Быццам на далоні пад крылом зямля,
А па ёй, як глянуць, ходзяць навакольлем,
Ходзяць навакольлем Воля і Пятля.
Што ж яны блукаюць, што ў сэрцы маюць? –
Недзе там ў пушчах, аж займае дых,
Маладыя хлопцы Вольніцу шукаюць,
А Пятля шукае хлопцаў маладых.
І няма спакою ў юначых душах,
І зямля пад коньмі, як агонь, дрыжыць.
Воля дасьць ім крылы, а Пятля задушыць –
Ды ўжо лепш з Пятлёю, чым бяз Волі жыць.
Над сялянскай хатай, над сялянскім полем,
Дзе ўздымае колас свежая ральля,
Над маім народам, над ягонай доляй,
Над ягоным лёсам – Воля і Пятля.
|
|