Маннергейм казаў: "Час надышоў
паміж вочак біць маскалёў!"

Паміж вочак, паміж вочак, паміж вочак маскалю!

Той, хто чужынскі мір прапануе,
атруту свінцом атрымаць рызыкуе.

Бей паміж вочак смела, адпраў маскаля да пекла!

Паміж вочак...

Пігулька свінцовая паміж вачыма
Хай накіруе яго да магілы.

Паміж вочак...

Ім палітрукі камандуюць "Уперад!"
Але перад імі зачынены дзверы.

Бей паміж вочак смела, адпраў маскаля да пекла!

Паміж вочак...

Як што раптам Распуціна знойдзем,
хутка за глытку яго мы возьмем.

Паміж вочак...

Каб не паспеў ён шкоду зрабіць,
Трэба дупу яму падпаліць.

Бей паміж вочак смела, адпраў маскаля да пекла!

Паміж вочак...

Ужо не вярнецца Івашка да мамы,
парэшткі яго гніюць на цвінтары.

Паміж вочак...

Тут мы спынім чужынцаў навалу,
няхай памыі жаруць за парканам.

Бей паміж вочак смела, адпраў маскаля да пекла!

Паміж вочак...

Ілжа вараньнём кружыць над намі,
няма жыцьця пад іх прапарамі.

Зброю рыхтуйце супраць Арды.
Быць ім угнаеньням нашай зямлі.

Бей паміж вочак смела, адпраў маскаля да пекла!

Паміж вочак...

Будзе чужынцу надта хрэнова
пасля абдымкаў фінскага лёвы.

Паміж вочак...

Яны захапілі Выбарг і Ханка,
але падрыхтована ўжо нечаканка.

Паміж вочак...

 
 
 

Факт публікацыі гэтага тэкста тут – не азначае згоды публікатара з аўтарамі.

Тэкст цікавы і з гістарычнага, і з літаратурнага боку. Гэта – пераклад фінскай прапагандысцкай песні Другой Сусветнай вайны “Silmien välliin” (“Паміж вачэй”, імя паэта – Reino Palmroth). Відавочна не шэдэўр, тагачасная фінская прапаганда ўвогуле была не дужа вытанчаная.

Аднак пераклад добры, майстэрскі. Зневажальнае “ryssä” (з таго ж шэрагу, як “кацап”, “хахол”, “чурка” і г.д.) трапна перададзена слоўцам “маскаль”. Увогуле перакладчыку ўдалося адэкватна перадаць і стыль, мастацкі ўзровень арыгіналу, і сэнс. І пры гэтым своеасабліва актуалізаваць тэкст, пазбавіўшыся амаль усіх прыгадаў пра Фінляндыю, пра Молатава... Напрыклад, “над Фінляндыяй не будзе крывава-чырвонага сцяга” (літаральна “ў Фінляндыі не будзе жыць крывава-чырвоны сцяг”) ператварылася ў “няма жыцця пад іх прапарамі”.

А калі ў першым радку памяняць “Манэргейма” на “камандзіра” ці “генерала”, ды зусім адкінуць апошні куплет пра “лёву” і Выбарг... Але лепш не трэба.

Тэкст узяты з відэа ізраільскага youtube-блогера, пра якога вядомае толькі інтэрнэт-імя  Netzah:
www.youtube.com/watch?v=_IhH-MHjDlk

Верагодна, ён і ёсць аўтар перакладу.

Кадр з таго відэа:

 

 
Галоўная  >  Бібліятэка  >  Паміж вочак