Go on home British soldiers – колішняя песня ірландскіх партызанаў супраць Вялікай Брытаніі. На акупанцкай жа мове, бо на сваю мову ірландцы забыліся, ці не горш за беларусаў. Яны там, падаецца, неяк дамовіліся. Поўнага спакою, па чутках, і дагэтуль няма, але ўсё ж не вайна.
А калі нейкі звар'яцелы фюрэр з бункера (хай йому грець) распачынае новую вайну, там песня гучыць ізноў. Словы не вялікасвецкія – калі вы шляхетная дзяўчына ці кабета, то прабачце й не слухайце. Усе пяць варыянтаў зусім не для далікатных жаночых вушэй.