Над ніваю сонца агніста гарыць, У пушчы звер ветру вальней;
Сустрэнем супольна агні навальніц – Дзень новы належыць мне!
Навокал нас зелень галінак і траў, Да мора бяжыць бурны Днепр;
Чакае нас слава вялікіх спраў – Дзень новы належыць мне!
Дзіця ціха спіць у вясеннюю рань І бусел ляціць ў вышыне,
Але нешта шэпча: Паўстань! Паўстань! Дзень новы належыць мне!
Айчына, Айчына, знак толькі нам дай – Паўстанем мы буры мацней!
Ўвесь свет мы здабудзем табе, наш край – Дзень новы належыць мне!
| |

vk.com/club41551665
|