youtu.be/0EnzizpGZOE
youtu.be/hbCh5lmTH44
 
Лявон Вольскі
 
 
  

Я быў рахманы і багаты,
у Стоўбцах меў чатыры хаты,
але змяніліся расклады,
і вось я ў лесе з аўтаматам.

 
  

Нічога мне не бракавала,
але прыйшла да нас навала,
і вось у лесе я, рабяты,
сваім камандую атрадам.

 

Каб мы калі каму чаго, дык мы ніколі нічога ніякага,
а калі што якое – ды што там якое?

 
  

А я вясёлы быў мужчына:
віно, жанчыны, адпачынак...
Але які там адпачынак,
калі руйнуецца Айчына.

 
  

А я ішоў сабе па полі
і зразумеў, што ўжо даволі –
даволі гнуцца як таполі,
вяртаць нам трэба нашу волю.

 

Каб мы калі каму чаго, дык мы ніколі нічога ніякага,
а калі што якое – ды што там якое?

 

Лясное нашае братэрства
жыве пакуль грукочуць сэрцы.
Цяпер у нас такая праца –
з агульным ворагам змагацца.

 
 
 

 
 

 
Галоўная  >  Бібліятэка  >  Каб мы калі...