| 
|  |  | Інтэрнацыянал 
 |  | Барацьбы з капіталамБой апошні ідзе.
 Інтэрнацыяналам
 Яднайся, род людзей!
 
 |  |  |  | 1 | 
Устаньце, парыі планеты,Ахвяры голаду і зла!
 Кіпіць, імкнучыся да мэты,
 Наш розум, прагны да святла!
 Свет гвалту, здзекаў мы разбурым,
 Ушчэнт разбурым, а на ім
 Свет шчасця і дабра збудуем:
 Хто быў нічым, той стане ўсім!
 
 |  | 2 | 
Ніхто не вызваліць ніколі:Ні Бог, ні цар і ні герой –
 Сябе пазбавім мы няволі
 Мы самі, дружнай грамадой!
 Каб свой забраць кавалак хлеба,
 Рабаўнікоў за горла ўзяць –
 Надзьмем мяхі: жалеза трэба
 Пакуль гарачае каваць!
 
 |  | 3 | 
Закон з нас робіць вінаватых,Падаткі смокчуць нашу кроў.
 Дзяржава дбае пра багатых,
 А праўда бедных – енк без слоў.
 Але даволі мы маўчалі,
 І час даўно наспеў сказаць:
 «Каб праўды болей не тапталі,
 З кален патрэбна праўду ўзняць!»
 
 |  | 4 | 
Агідны вы, як крывасмокі,Чыгунак, шахтаў каралі!
 Бо вы, з людзей піючы сокі,
 Свае ўсе скарбы набылі.
 І колькі б іх вы ні хавалі,
 Ужо тых скарбаў лёс відаць:
 Усё, што вы нарабавалі,
 Павінны будзеце аддаць!
 
 |  | 5 | 
Цары не зманяць нас дурманам:Народу – мір, царам – вайна!
 І забастоўкаю тыранам
 Адкажа армія сама!
 Няхай тыраны прымушаюць
 У бой смяротны крочыць нас, –
 Салдаты ў іх паразражаюць
 Свае гарматы у адказ!
 
 |  | 6 | 
Рабочым толькі і сялянамНалежаць гмахі і палі,
 А дармаедам і тыранам
 Не будзе месца на Зямлі!
 Няхай драпежнікаў бясконца
 Дзяўбуць драпежна груганы,
 А нам жа ранішняе сонца
 Заззяе промнямі вясны!
 
 |  | 
 Тэкст з  www.a-pesni.golosa.infoПеракладчык Ул.Пашук.
 
 Пераклад зроблены ў 1994-м, прысвечаны грамадзяніну Густаву Лефрансэ, члену Камуны.
 Адкуль фота сцяга – ужо невядома.
 | 
  
 
|  |  |  |